12.05.1820 - нарадзілася Флорэнс Найцінгейл, пачынальніца медсястрынскай справы
Да Флорэнс хворыя звычайна знаходзіліся без дагляду і часта паміралі з-за антысанітарыі. Медыцынскіх сёстраў у той час не існавала. За хворымі часам прыглядалі жанчыны, якія выпівалі і не карысталіся добрай рэпутацыяй.
На Флорэнс паўплывалі ідэі аб сацыяльнай актыўнасьці царквы, якія прапаведваў Джон Уэсьлі. Найцінгейл распрацавала сваю мэтодыку паляпшэньня дагляду за хворымі – падтрыманьне строгай чысьціні ў палаце, рэгулярнае праветрываньне памяшканьняў, рэжым харчаваньня, поўны каранцін для заразных хворых і прыслухоўваньне да скаргаў хворых. Трыманьне гэтых правілаў дапамагло ёй значна зьменшыць сьмяротнасьць хворых. Яна прымала ўдзел у Крымскай вайне 1853-1856 гг., дзе выратавала жыцьці многім параненым.
Заснавальнік Чырвонага Крыжа Анры Дзюнан гаварыў, што заснавальнікам Чырвонага Крыжа мусіць лічыцца не ён, а Флорэнс Найцінгейл, якая натхняла яго на дабрачыннасьць і міласэрнасьць.
#КаляндарРэфармацыі